Размер шрифта: А А А
Цветовая схема: Ц Ц Ц Ц
×

Новость

Тураўская восень

Тураўская восень

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» у памяць пра выдатнага беларускага кінарэжысёра і сцэнарыста ХХ стагоддзя, народнага артыста СССР і БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ураджэнца горада Магілёва Віктара Цімафеевіча Тураве штогод у кастрычніку з 2001 года праводзіць кінатыдзень «Тураўская восень».

У рамках кінатыдня ў кінатэатрах «Чырвоная Зорка», «Радзіма», «Космас» праходзіць цыкл мерапрыемстваў: рэтраспектыўныя паказы фільмаў рэжысёра; тэматычныя выставы; творчыя сустрэчы з удзелам вядомых дзеячаў кіно, аднакурснікаў, калег і членаў сям'і рэжысёра; мітынг памяці з ускладаннем кветак ля памятнай дошкі У. Тураву (арх. В.Конанаў), усталяванай на фасадзе кінатэатра «Радзіма» 29 кастрычніка 2003 года.

У розныя гады гасцямі «Тураўскай восені» былі: народныя артысты Рэспублікі Беларусь Генадзь Гарбук і Таццяна Мархель; народны артыст СССР, кампазітар Яўген Дога; заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Святлана Сухавей; заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Барыс Няўзораў; заслужаная артыстка Расіі Алена Барзова; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Юрый Цвяткоў; старшыня Саюза кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь Віктар Васільеў; Беларускія рэжысёр і аператар Дзмітрый Зайцаў і рэжысёр Аляксандр Анісімаў; рэжысёр, аніматар і дачка Віктара Турава – Алена Турава.

З праграмай мерапрыемстваў, кінапаказаў «Тураўскай восені» можна азнаёміцца на сайце Магілёўскага абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» mogilevkino.by (раздзелы: «Навіны», «Хутка ў кіно») напярэдадні правядзення кінатыдня.

Последние новости